27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САУ знішчылі склад боепрыпасаў расейцаў і ўстаноўку «Град» у Данецку

САУ знішчылі склад боепрыпасаў расейцаў і ўстаноўку «Град» у Данецку

З дапамогай дрона.

Сілы абароны Украіны знайшлі месца дыслакацыі склада боепрыпасаў расейцаў у акупаваным Данецку. З дапамогай ударнага дрона яго атрымалася знішчыць.

Пра гэта паведаміла камандаванне Сілаў спецыяльных аперацый УС Украіны.

«Падчас выведных дзеянняў на Данецкім кірунку аператары 73-га марскога цэнтра ССА выявілі варожы склад боепрыпасаў і вызначылі месцазнаходжанне БМ-21 “Град”», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што экіпаж спецназаўцаў з дапамогай ударнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу нанёс па цэлях агнявую паразу.

– У выніку ўдару склад боекамплекту і «Град» знішчаны цалкам, – дадалі ў ССА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках