27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты як мінімум дзвюх беларускіх ВНУ ўдзельнічалі ў вечарыне салідарнасці з Палестынай

Студэнты як мінімум дзвюх беларускіх ВНУ ўдзельнічалі ў вечарыне салідарнасці з Палестынай

З партрэтамі Арафата, Абаса і Лукашэнкі.

Студэнты ВНУ 29 лістапада наведалі вечарыну ў гонар Дня салідарнасці з народам Палестыны ў Менску. Там чыталі вершы «Ліст ізраільскаму салдату» і падтрымлівалі палестынскі народ, піша «Люстэрка».

У менскім Доме дружбы 29 лістапада прайшоў круглы стол салідарнасці з палестынскім народам. Сярод удзельнікаў былі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і філіяла Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта. На мерапрыемстве былі тры партрэты – Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Палестыны Махмуда Абаса і першага старшыні Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Ясіра Арафата.

У БДЭУ расказалі, што іх студэнты прачыталі вершы «Палестына, я з табой» і «Ліст ізраільскаму салдату». З вершамі выступаў актыў клуба «Маладыя аналітыкі Беларусі» – будучыя палітолагі, навучэнцы Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ.

У філіяле РДСУ паведамілі, што на мерапрыемстве выступалі дыпламаты, дзеячы навукі і культуры. «Выступоўцы выказалі падтрымку палестынскаму народу ў барацьбе за незалежнасць», – расказалі ў філіяле ВНУ.

Нагадаем, мерапрыемствы салідарнасці з народам Палестыны штогод праводзіць «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі». Кіраўніком таварыства «Беларусь – Палестына» з'яўляецца экс-міністр культуры і рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ Юрый Бондар.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках