21 снежня 2024, Субота, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША прызначыў узнагароду $7 млн за звесткі пра Арцёма Уса

13
Дзярждэп ЗША прызначыў узнагароду $7 млн за звесткі пра Арцёма Уса
АРЦЁМ УС

Расейскі бізнэсмэн уцёк з-пад хатняга арышту ў Расею.

ЗША прапануюць $ 7 млн за звесткі пра месцазнаходжанне бізнэсмэна Арцёма Уса, сына сенатара ад Краснаярскага краю і экс-губернатара рэгіёну Аляксандра Уса, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента.

Узнагарода абвешчана «ў рамках праграмы ўзнагароджанняў у барацьбе з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю», грошы выплацяць за звесткі, якія дазволяць затрымаць Уса. Установа папрасіла накіраваць інфармацыю, якая тычыцца прадпрымальніка, у ФБР.

Паводле версіі амерыканскага Мінюста, бізнэсмэн і некалькі іншых расейцаў удзельнічалі ў схемах рэалізацыі нафты з Венесуэлы з выкарыстаннем падстаўных кампаній і крыптавалютаў. Улады таксама падазраюць іх у незаконным экспарце і аперацыях у адмыванні грошай праз іх супольную і зарэгістраваную ў Гамбургу кампанію Nord-Deutsche Industrieanlagenbau GmbH (NDA GmbH). «Будучы ўладальнікамі NDA GmbH, Ус і ягоны суўдзельнік займаліся рознымі відамі дзейнасці на парушэнне крымінальнага заканадаўства і санкцый ЗША», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпа.

Восенню 2022 года Уса затрымалі ў аэрапорце Мілана на запыт ЗША. Праз месяц яго выправілі пад хатні арышт, які бізнэсмэн адбываў на віле ў муніцыпалітэце Базільё (італьянскія ўлады пазней арыштавалі яе і іншыя актывы прадпрымальніка), але ў сакавіку 2023-га, пасля таго як суд ухваліў экстрадыцыю расейца ў Злучаныя Штаты, ён уцёк і вярнуўся у Расею.

Уцёкі Ус растлумачыў тым, што італьянскі суд прадэманстраваў «відавочную палітычную ангажаванасць» і гатоўнасць «прагнуцца пад ціскам ЗША». Corriere della Sera і La Repubblica пісалі, што дапамагаць прадпрымальніку маглі расейскія спецслужбы. У Дзярждэпартаменце, каментуючы гэтыя падзеі, заявілі, што Расея парушыла суверэнітэт Італіі. Ус-старэйшы, які пакінуў пасаду губернатара ў красавіку, а ў чэрвені стаў сенатарам, не стаў каментаваць версіі ўцёкаў сына, але падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, асобна – прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Экс-губернатар адзначаў, што ягоны сын невінаваты.

У Расеі супраць Уса-малодшага таксама пачатая справа аб адмыванні грошай; пасля затрымання прадпрымальніка ў Мілане МУС абвесціла яго ў вышук, а Мяшчанскі суд завочна арыштаваў. Калі Ус вярнуўся, захад стрымання яму змянілі на падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках