27 снежня 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб баявых цэнтрах

9
РФ ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб баявых цэнтрах

Пагадненне было падпісанае ў сакавіку 2023-га ў Менску.

У Дзяржаўнай думе Расеі 5 снежня аднагалосна ратыфікавалі пагадненне з Беларуссю аб стварэнні баявых цэнтраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзярждумы 5 снежня.

Сярод іншага паведамляецца пра ратыфікацыю дэпутатамі Дзярждумы пагаднення паміж Расеяй і Беларуссю, якое вызначае парадак узаемадзеяння ў пытаннях стварэння і функцыянавання вучэбна-баявых цэнтраў на тэрыторыі абедзвюх краінаў.

Пагадненне было падпісанае ў сакавіку 2023-га ў Менску. І згодна з дакументам, вучэбна-баявыя цэнтры прызначаюцца для супольнай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сілаў Беларусі і Расеі, «практычнай адпрацоўкі задачаў баявой варты, павышэння ўзроўню зладжанасці і баявой вывучкі».

– Адначасова дэпутатамі падтрыманае пытанне аб ратыфікацыі пратакола паміж Расеяй і Беларуссю, які ўводзіць тэрмін «функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі», – удакладнілі ў Дзярждуме.

Падчас падачы дакумента на ратыфікацыю ў Дзярждуме намеснік кіраўніка Мінабароны Расеі Мікалай Панкоў растлумачыў, што ў пагадненні, акрамя іншага, указана, што асабовы склад воінскага кантынгенту накіраванага боку абавязаны паважаць суверэнітэт і выконваць патрабаванні заканадаўства боку, што прымае, піша РІА Новости. Вайскоўцы ў вучэбна-баявых цэнтрах абавязаныя ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія не сумяшчальныя з палажэннямі гэтага пагаднення, і не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы прымальнага боку.

Таксама пагадненне ўпаўнаважыла Мінабароны Беларусі і Мінабароны Расеі прымаць пастановы пра стварэнне канкрэтных навучальна-баявых цэнтраў і іх функцыянаванне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках