22 снежня 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве вынеслі першы прысуд вайскоўцам за паражэнне ад УСУ ў Белгародскай вобласці РФ

2
У Маскве вынеслі першы прысуд вайскоўцам за паражэнне ад УСУ ў Белгародскай вобласці РФ

Двух высокапастаўленых афіцэраў расейскага войска судзілі ў закрытым рэжыме.

Вайсковы суд у Маскве вынес першы вырак «за неадбіццё раптоўнага нападу ўзброеных сіл Украіны на тэрыторыю Расеі» праз парушэнне баявога дзяжурства. Двое расейскіх афіцэраў атрымалі па чатыры гады зняволення, піша «КоммерсантЪ».

Двух афіцэраў расейскага войска - падпалкоўніка Анатоля Бондарава і маёра Дзмітрыя Дзмітракова - судзілі ў закрытым рэжыме. Яны абвінавачваліся паводле ч.2 арт.340 КК РФ (Парушэнне правіл баявога дзяжурства па адбіцці раптоўнага нападу на тэрыторыю РФ).

Паводле версіі пракуратуры, 27 красавіка мінулага года яны не змаглі прадухіліць абстрэл УСУ сваёй часткі ў Белгародскай вобласці, дзе знаходзіўся склад боепрыпасаў. Пад абстрэлам загінулі сем расейскіх вайскоўцаў, яшчэ 43 чалавекі былі параненыя.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, замест прадугледжанага артыкулам дзесяцігадовага зняволення ў калоніі строгага рэжыму фігуранты атрымалі па чатыры гады. Больш за паўтара года з гэтага тэрміну яны ўжо адбылі, знаходзячыся пад следствам і судом, і таму неўзабаве могуць прэтэндаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ).

Акрамя таго, як стала вядома «Коммерсанту», суд не стаў пазбаўляць асуджаных афіцэрскіх званняў. Такім чынам, адбыўшы пакаранне або выйшаўшы па УДВ, яны цалкам могуць вярнуцца ва Узброеныя сілы Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках