27 лiпеня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэта не балон: дагэтуль невядома, што стала прычынай выбуху пад Полацкам

Гэта не балон: дагэтуль невядома, што стала прычынай выбуху пад Полацкам

Расследаванне працягваецца.

МНС 5 снежня позна ўвечары паведаміла аб выбуху ў аграгарадку Захарнічах Полацкага раёна. Ратавальнікі меркавалі, што гэта ўзарваўся балон. Але спецыялісты «Полацкгазу» зняпраўдзілі гэта.

Паводле «Полацкгазу», цэласнасць балона звадкаванага газу і пліты з дзвюма канфоркамі не парушаная. Краны на пліце і вентыль газавага балона закрытыя.

Расследаванне працягваецца, што стала прычынай выбуху, пакуль невядома.

Учора блізу 19:30 у адной з кватэр двухпавярховага дома ў аграгарадку Захарнічах адбыўся выбух.

Жыхары васьмікватэрнага дома - 13 чалавек - былі эвакуяваныя. Трое дастаўленыя ў Полацкую цэнтральную гарадскую лякарню: двое дарослых і дзіця.

13-гадовы падлетак шпіталізаваны з гіперглікеміяй (стан, калі ў крыві хворага на цукровы дыябет павышаецца ўзровень глюкозы). Жанчына 1940 года нараджэння і мужчына 1976 года нараджэння дастаўлены ў лякарню з траўмамі. У пенсіянеркі стан сярэдняй ступені цяжкасці, у мужчыны - цяжкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках