22 снежня 2024, Нядзеля, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ехаў бездарожнік і на фаркопе вёз мой бампер»

4
«Ехаў бездарожнік і на фаркопе вёз мой бампер»

У Гародні здарылася вельмі дзіўная аварыя.

У аўторак пад 10.30 раніцы чытач Newgrodno.by Андрэй прыпаркаваў свой "Опэль" у двары дома №90 на вуліцы Горкага. Пад 13.00 ён выйшаў з дому і здзівіўся: на самаходзе не было бампера.

Працаўнікі камунальнай службы, якія праходзілі міма, падказалі: бампер «павёз» на сваім фаркопе нейкі бездарожнік.

“Ні марку, ні колер яны не запомнілі. Расказалі, што аўтамабіль паехаў не на вуліцу Горкага, а ў двары на Камарова», — успамінае Андрэй.

Гэтыя меркаванні пацвердзіліся. На адной з кантэйнерных пляцовак знайшоўся бампер ад ягонага "Опэля".

Андрэй выклікаў ДАІ, супрацоўнікі зафіксавалі сітуацыю ў пратаколе, сказалі, што будуць шукаць кіроўцу бездарожніка. Але мужчына і сам вядзе пошукі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках