Ізраіль паказаў, як выглядае найбуйнейшая схованка са зброяй ХАМАСа ў сектары Газа
- 6.12.2023, 14:26
- 9,712
Частка зброі была знішчаная.
У Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведамілі, што войскі 460-й бранятанкавай брыгады і 50-га батальёна брыгады Нахаль знайшлі адну з найбуйнейшых схованак са зброяй тэрарыстаў падчас аперацый на поўначы сектара Газа.
У тайніку, размешчаным каля паліклінікі і школы, знаходзіліся сотні РПГ, дзясяткі супрацьтанкавых ракет, дзясяткі выбуховых рэчываў, ракеты далёкага дзеяння, дзясяткі гранат і некалькі дронаў.
The IDF says troops of the 460th Armored Brigade and the Nahal Brigade’s 50th Battalion discovered one of the largest caches of weapons during operations in the northern Gaza Strip.
— Emanuel (Mannie) Fabian (@manniefabian) December 6, 2023
The cache, located near a health clinic and a school, included hundreds of RPGs, dozens of… pic.twitter.com/lMM1rsgIIy
У ЦАХАЛа заявілі, што частка зброі была знішчаная, а іншая вывезеная ў Ізраіль для далейшага расследавання.
«Уся тэрарыстычная інфраструктура была знойдзена каля цывільных будынкаў, у самым сэрцы мірнага насельніцтва. Гэта яшчэ адзін довад цынічнага выкарыстання тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС жыхароў Сектара Газа ў якасці жывога шчыта», - заявілі ў ЦАХАЛа.