21 снежня 2024, Субота, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку не давяраюць 95% украінцаў

12
Лукашэнку не давяраюць 95% украінцаў

Горшы рэйтынг толькі ў Пуціна.

Сацыялагічная група Info Sapiens на замову Цэнтра «Новая Еўропа» даведалася, што за адзін год украінцы сталі менш давяраць прэзідэнтам Польшчы Анджэю Дуду і Турцыі Раджэпу Таіпу Эрдагану. Узровень даверу да малдаўскай лідаркі Маі Санду наадварот вырас. Лукашэнка - у лідарах па ўзроўні недаверу, піша liga.net.

Больш за ўсё з усіх заходніх палітыкаў украінцы давяраюць прэзідэнту ЗША Джо Байдэну: яго ўзровень даверу на 2023 год - 83% (летась гэта былі 79%).

На другім месцы - Дуда. Яму давяраюць 77% апытаных. Пры гэтым у 2022 годзе ён апярэджваў Байдэна (летась польскаму прэзідэнту давяралі 86% украінцаў).

Трэцяе і чацвёртае месцы падзяляюць прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак (па 74%). У параўнанні з мінулым годам іх рэйтынг даверу падрос.

Таксама з 50% да 61% узрасла давер да Санду. Генеральнаму сакратару NATO Енсу Столтэнбэргу давяраюць крыху больш - 66%.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц выклікае давер у 61% украінцаў, а прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон - у 55%.

Лінейку тых, каму ўкраінцы зусім не давяраюць, узначаліў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін (97%), адразу за ім «калега» Лукашэнка (95%).

Услед за Пуціным і Лукашэнкам з практычна абсалютным недаверам украінцаў да іх ідзе кітайскі лідар Сі Цзіньпін. 85% украінцаў сказалі, што ў асноўным ці цалкам яму не давяраюць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках