СМІ: У Луганску падарвалі аўто высокапастаўленага калабаранта
1- 6.12.2023, 16:48
- 5,830

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён атрымаў раненні.
У часова акупаваным Луганску былі чуваць гукі выбухаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя Telegram-каналы, піша New Voice.
Адзін з прапагандысцкіх паблікаў зазначае, што выбух прагрымеў насупраць стадыёна Авангард, таксама паведамляецца пра гарэнне аўтамабіля.
Пазней стала вядома, што ў падарваным аўтамабілі знаходзіўся дэпутат фэйкавай Народнай Рады ЛНР Алег Папоў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён атрымаў раненні.
Пазней кіраўнік руху «Мы разам з Расеяй» Уладзімір Рогаў пацвердзіў інфармацыю пра раненне дэпутата «Народнага савета ЛНР» праз падрыў аўтамабіля ў цэнтры Луганска.