У 16-гадовага крыптавалютчыка з Віцебска хочуць канфіскаваць амаль $140 тысячаў
17- 6.12.2023, 17:20
- 12,172
Ён атрымае яшчэ і буйны штраф.
16-гадовы студэнт каледжа зарэгістраваўся на крыптабіржы з дапамогай поўнагадовага знаёмага. Але ўгоды праводзіў сам. У выніку за два месяцы зварот у крыптакашальку хлопца перавысіў 460 тысячаў рублёў. Справай зацікавілася міліцыя.
На маладога віцебчука выйшлі падчас раскрыцця злачынства аб крадзяжы грошай з банкаўскай карты. Высветлілася, што падлетак сярод іншага набываў і прадаваў «крыпту» на заданне ашуканцаў, якія кралі сродкі з рахункаў беларусаў.
Як паведамілі ў РАУС, у дачыненні да парушальніка складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае буйны штраф і адабранне ўсёй сумы, праведзенай праз крыптакашалёк.