22 снежня 2024, Нядзеля, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце захворванне на адзёр

6
У Беларусі расце захворванне на адзёр
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У краіне вялікая праблема з доступам да прышчэпак.

У Беларусі зарэгістравана больш за 140 выпадкаў адру ў 2023 годзе. Рост захворвання пачаўся ў лістападзе – зарэгістравана больш за 90 выпадкаў, расказвае Міністэрства аховы здароўя.

74% усіх хворых былі не прышчэпленыя, альбо не маюць звестак пра вакцынацыю ў анамнезе. Сярод хворых дзяцей 90% былі не прышчэпленыя, таму што яны яшчэ не дасягнулі ўзросту вакцынацыі або не зрабілі прышчэпкі праз адмову бацькоў.

«Ва ўзроставай структуры хворых дзеці (0–18 гадоў) складаюць 48% (больш за 40% – дзеці да 1 года), у структуры дарослых пацыентаў 37% – гэта ўзрост 20–49 гадоў.

На гэты момант можна гаварыць пра наяўнасць практычна імгненнага распаўсюджвання вірусу сярод непрышчэпленых асобаў. Спецыялістамі рэгіструюцца адзінкавыя заносы інфекцыі ў паліклінікі, дзённыя стацыянары і ўстановы адукацыі», – расказвае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Як унікнуць хваробы?

Метадаў спецыфічнага лячэння адру не існуе, але захворванне можна прадухіліць пры дапамозе вакцынацыі.

«Вакцыны супраць адру валодаюць высокай эфектыўнасцю. Пасля ўвядзення адной дозы вакцыны, якая змяшчае адзёравы кампанент, у больш як 95% прышчэпленых фармуецца доўгачасовая імунная абарона арганізма, пасля ўвядзення другой дозы эфектыўнасць дасягае практычна 100%. Такім чынам, для забеспячэння доўгай абароны патрабуюцца дзве дозы вакцыны», – падкрэслівае Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі дзецям робяць прышчэпкі супраць адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі ва ўзросце 12 месяцаў і 6 гадоў.

Медыкі рэкамендуюць беларусам ад 18 гадоў і старэйшым:

– удакладніць свой прышчэпачны статус супраць адру ў тэрытарыяльнай паліклініцы, амбулаторыі ці НАПе;

– зрабіць прафілактычныя прышчэпкі супраць адру, калі адсутнічаюць звесткі аб вакцынацыі супраць адру, аб перанесенай адру, аб выніках сералагічныя даследаванняў крыві, якія пацвярджаюць наяўнасць ахоўных узроўняў IgG-антыцелаў да вірусу адру, або калі ёсць дакументальныя звесткі толькі пра адну прафілактычную прышчэпку супраць адру.

Нягледзячы на тое, што Міністэрства аховы здароўя заклікае рабіць прышчэпкі, у Беларусі ёсць вялікая праблема з доступам да іх.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках