Блінкен: Беспакаранасць Пуціна адкрые скрыню Пандоры агрэсіі па ўсім свеце
8- 6.12.2023, 19:09
- 6,710
Расея павінна пацярпець паразу.
Спыненне падтрымкі Украіны дазволіць расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну і надалей дзейнічаць беспакарана. Гэта адкрые скрыню Пандоры з агрэсіяй па ўсім свеце.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена падчас мерапрыемства «Кааліцыя глабальнага лідарства ЗША», якое цытуе прэс-служба Дзярждэпа.
«Мы павінны забяспечыць, каб Украіна прадаўжала дасягаць поспеху. Мы павінны забяспечыць, каб Расея прадаўжала цярпець паразу. Калі мы гэтага не зробім, Пуціну будзе дазволена дзейнічаць бяскарна, што адкрые скрыню Пандоры з агрэсіяй па ўсім свеце», – заявіў Блінкен.
Паводле словаў дзяржаўнага сакратара ЗША, іншыя патэнцыйныя агрэсары будуць аналізаваць рэакцыю свету на дзеянні Пуціна і атрымаюць з гэтага ўрок.