Галоўная ялінка краіны запаліцца на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 10 снежня
10- 6.12.2023, 19:28
- 2,474
У 16.45.
У Менску 10 снежня запаліцца галоўная ялінка краіны 2024 года, паведамілі ў тэлеграм-канале Менгарвыканкама.
Менскія ўлады загадзя запаляць галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы, для гэтага ўжо 10 снежня арганізуюць навагоднія святы.
– Наблізім навагодні настрой, размалюем Менск яркімі агнямі раней, чым запланавана, – пракаментавалі ў гарвыканкаме.
Галоўная ялінка краіны запаліцца на Кастрычніцкай плошчы ў найбліжэйшую нядзелю, 10 снежня, у 16.45. З запальвання галоўнай ялінкі Беларусі стартуе праца ўсёй навагодняй ілюмінацыі ў Менску.