Сабаленка ўвайшла ў сусветны топ-10 спартовак з найвышэйшымі заробкамі
11- 6.12.2023, 20:03
- 6,848
Колькі беларуска зарабіла за год.
Выданне Sportico апублікавала спіс самых высокааплатных спартовак свету ў 2023 годзе. У топ-10 рэйтынгу ўвайшлі адразу сем тэнісістак, сярод якіх і беларуска Арына Сабаленка.
25-гадовая Сабаленка займае ў рэйтынгу шостае месца, яе гадавы прыбытак складае 12,2 млн даляраў, з іх 8,2 млн прызавых.
Першае месца ў рэйтынгу займае 19-гадовая амерыканская тэнісістка Коры Гаўф (22,7 млн даляраў, з іх 6,7 млн прызавых), пасля ідуць 22-гадовая полька, таксама тэнісістка Іга Свёнтэк (21,9 і 9,9 млн даляраў адпаведна), 20-гадовая сноўбардыстка з Кітая Эйлін Гу (20 млн і 27 тыс. даляраў), 21-гадовая брытанская тэнісістка Эма Радукану (16,2 млн і 238 тыс. даляраў), 26-гадовая японская тэнісістка Наомі Осака (15 млн без прызавых).
З 7 да 10 месцы размясціліся 24-гадовая тэнісістка з Казахстана Алена Рыбакіна (9,5 і 6 млн даляраў), 29-гадовая амерыканская тэнісістка Джэсіка Пегула (9 і 6 млн даляраў), 26-гадовая гімнастка з ЗША Сімона Байлз (8, 5 млн даляраў без прызавых) і 25-гадовая амерыканская гальфістка Нэлі Корда (7,9 і 1,4 млн даляраў).
Варта адзначыць, што аўтары гэтага рэйтынгу выкарыстоўвалі для разлікаў прыбыткаў спартовак да вылічэння падаткаў.