Зяленскі: Пуцін не перамог ні ў воднай аперацыі за год
12- 6.12.2023, 21:16
- 4,906
Прэзідэнт Украіны заявіў, што ва УСУ ёсць рэалістычная стратэгія дзеянняў.
Цягам 2023 года Расея не атрымала ніводнай ваеннай перамогі, а Сілы абароны рыхтуюць новыя крокі для вызвалення ўкраінскіх земляў ад акупантаў – у дзяржавы ёсць план дзеянняў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце да ўдзельнікаў анлайн-саміту лідараў G7.
«Пуцін збіраецца зымітаваць абранне на новы прэзідэнцкі тэрмін, і, каб суцішыць рост незадаволенасці расейцаў вынікамі вайны, ён значна павялічыў ціск на фронце», – сказаў Зяленскі.
Аднак, паводле ягоных словаў, Сілы абароны «вытрымліваюць удары».
«Пуцін не перамог ні ў воднай аперацыі за гэты год. Мы захоўваем важныя плацдармы на некалькіх кірунках фронту і рыхтуемся да наступных крокаў. І дальнабойныя сродкі ў гэтым дапамагаюць. І вельмі дапамогуць», – заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт запэўніў, што ва Украіны ёсць «рэалістычная стратэгія дзеянняў», і ўкраінскія намаганні пры падтрымцы заходніх партнёраў здольныя забяспечыць Сілам абароны поспех на зямлі.