21 снежня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І каб Сіманьян спала перад амбасадай у намёце»

1
«І каб Сіманьян спала перад амбасадай у намёце»
Маргарыта Сіманьян

Чаго ж крамлёўскія марудзяць?

Суд у Іране абавязаў урад ЗША выплаціць $49,7 млрд паводле абвінавачання ў забойстве генерала Касема Сулеймані. Ён быў забіты на тэрыторыі Ірака, удалечыні ад іранскіх межаў, чатыры гады таму. Усё ж такі да 50 млрд. не дацягнулі.

У сувязі з гэтым незразумела, што ж крамлёўскія марудзяць? Чаму не прыйшла ў галаву думка таксама выставіць ЗША падобны пазоў.

Абавязаць пастановай якіх-небудзь судоў Амерыку за нешта заплаціць. Скажам, за шкоду, якую наносіць ЗША, пастаўляючы Украіне ўзбраенні. Або за санкцыі, уведзеныя супраць Расеі. Выставіць Амерыцы (а заадно Еўропе) калектыўны пазоў ад імя пацярпелых. Ну, там, Салаўёў, Мядзьведзеў, Пяскоў, дэпутаты... Дапушчальны, на трыльён даляраў.

Але толькі, канешне, не ў далярах патрабаваць выплат. Гэта ж, нібыта "рэзаная папера". Таму запатрабаваць ад ЗША выплат у рублях. Скажам, квадрыльён рублёў дастаткова. І каб кожны дзень Сіманьян перад амерыканскім пасольствам у пікетах па раніцах стаяла, а ноччу спала там жа - у намёце.

Тэлеграм-канал «Рывок и Прорыв» «Рывок и Прорыв»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках