ЗША падоўжылі санкцыі супраць «Белавія»
5- 7.12.2023, 9:23
- 3,566
![ЗША падоўжылі санкцыі супраць «Белавія»](https://i.c97.org/p/articles/2016/ai-228622-aux-head-20161022_belavia_360.jpg)
Яшчэ на 180 дзён.
Мінгандлю ЗША 7 снежня яшчэ на 180 дзён падоўжыла экспартныя абмежаванні супраць беларускай авіякампаніі "Белавія". Апавяшчэнне аб гэтым з'явілася на сайце ведамства.
ЗША ўпершыню ўвялі экспартныя санкцыі ў дачыненні да беларускага авіяперавозчыка яшчэ ў чэрвені 2022 года за парушэнне абмежаванняў, уведзеных пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Яны дзейнічалі 180 дзён. Іх працягвалі ў снежні мінулага года і ўлетку 2023 года. Аднак, як зазначаюць у Мінгандлі ЗША, беларускі авіяперавозчык працягвае выконваць рэйсы на самалётах амерыканскай зборкі ў абыход санкцый. Таму ёсць падставы для працягу абмежаванняў на экспарт авіяцыйнай прадукцыі, запчастак, праграмнага забеспячэння і гэтак далей, а таксама на іх абслугоўванне і рамонт, піша Reform.
Як пісаў у чэрвені гэтага года тэлеграм-канал "АдВінта", прысвечаны беларускай авіяцыі, пасля года дзеяння амерыканскіх санкцый сем з васьмі самалётаў Boeing нацыянальнага авіяперавозчыка знаходзяцца "на крыле" і лётаюць. Выключэннем з'яўляецца толькі Boeing 737-300 (б.н. EW-366PA), які знаходзіцца з 24 снежня 2022 года на захоўванні на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта.