Аперацыя «Робін Гуд»: падступны план Пуціна зазнаў няўдачу
9- 7.12.2023, 9:38
- 23,622
Портнікаў звярнуў увагу на дзіўныя дэталі ў гісторыі са здраднікам Ківам.
Украінскі журналіст Віталь Портнікаў агучыў свой пункт гледжання наконт некаторых дзіўных фактаў з мінулага здрадніка Іллі Ківы.
У сваім дыялогу з Барыславам Бярозай Віталь Портнікаў выказаў сваю здагадку наконт таго, чаму яшчэ ў 2019 годзе цяпер нябожчык Ілля Ківа змяніў «палітычную арыентацыю» і трапіў у блок «АПЗЖ».
Спачатку журналіст агучыў інтрыгуючыя пытанні наконт фактаў з біяграфіі Іллі Ківы: «Як так адбылося, што яны яго з патрыятычнага лагера, дзе ён адыгрываў неадназначную ролю, але заўсёды пільнаваўся гэтага лагера, перакінулі ў АПЗЖ?
Навошта ім было патрэбна, каб чалавек такога ўзроўню, які выконваў важныя шпіёнскія функцыі ў нацыянальна-дэмакратычным лагеры Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, патрапіў у АПЗЖ?».
Затым Віталь Портнікаў абмаляваў сцэнар, які планавалі рэалізаваць ва Украіне ўлады РФ з удзелам Іллі Ківы: «У мяне ёсць адказ на гэтае пытанне. У той момант, калі яны яго паслалі ў АПЗЖ, а гэта быў 2019 год, яны ўжо былі цалкам упэўненыя, што іх рэванш фактычна ўжо атрымаўся і да канчатковага ператварэння Украіны ў расейскі сатэліт засталося толькі некалькі крокаў: дэстабілізацыя сітуацыі, дыскрэдытацыя ўлады, якая прыйшла пасля выбараў 2019 года, умоўны пераварот, які яны потым надумалі паскорыць пры дапамозе ўласных танкаў 24 лютага 2022 года».
«Ім было трэба, каб у той партыі, якая прыйдзе да ўлады, а яны збіраліся зрабіць АПЗЖ кіроўнай партыяй, а Віктара Медведчука - спікерам украінскага парламента, быў патрэбны чалавек з народа, украінец, такі сабе «Робін Гуд», і яны ўжо рыхтавалі такую ролю Робіна Гуда. Я думаю, калі б усё адбылося, як яны планавалі, ён, хутчэй за ўсё, стаў бы міністрам унутраных спраў Украіны ці кіраўніком СБУ», - дапоўніў вышэйсказанае ўкраінскі публіцыст.