27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве дрэвы захуталі ў вязаныя ўборы

4
У Барысаве дрэвы захуталі ў вязаныя ўборы

Навошта?

У Барысаве ліпы каля бібліятэкі паводле традыцыі «апранулі» ў яркія вязаныя ўборы, паведамляе тэлеграм-канал «Барысаў. Жодзіна. Крупкі».

«Вязанае графіці» з'явілася ў Барысаве ў 2018 годзе. Шэсць ліп каля Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева надзелі яркія вязаныя ўборы.

Такі від мастацтва называецца «ярнбомбінг» альбо «вязанае графіці».

Упрыгожанні для дрэў звязалі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Каладзеева разам з гараджанамі. Барысаўцы могуць прынесці кавалак звязанага палатна або звязаць яго частку ў бібліятэцы, такім чынам паўдзельнічаць у праекце.

Плануецца, што дрэвы ў яркіх уборах будуць да прыходу вясны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках