27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаная дата прэзідэнцкіх «выбараў» у Расеі

13
Прызначаная дата прэзідэнцкіх «выбараў» у Расеі

Кампаніі дадзены афіцыйны старт.

Савет федэрацыі Расеі прызначыў дату правядзення выбараў прэзідэнта. Яны пройдуць 17 сакавіка 2024 года.

Пра гэта паведамляе сайт Рады федэрацыі.

«Фактычна, гэтай пастановай даецца старт пачатку перадвыбарнай кампаніі», - сказала спікерка верхняй палаты парламента Валянціна Мацвіенка.

Згодна з расейскімі нормамі, выбары прэзідэнта прызначаюцца Саветам федэрацыі не раней як за 100 дзён і не пазней як за 90 дзён да дня галасавання.

Раней агенцтва Reuters паведамляла, што Уладзімір Пуцін надумаў балатавацца на сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбарах, што дазволіць яму заставацца ва ўладзе як мінімум да 2030 года.

Пуцін, якому Барыс Ельцын перадаў пасаду прэзідэнта ў апошні дзень 1999 года, ужо займае пасаду прэзідэнта даўжэй, чым усялякі іншы раснйскі кіраўнік з часоў Іосіфа Сталіна, перасягнуўшы нават 18-гадовы тэрмін кіравання Леаніда Брэжнева. Пуціну 7 кастрычніка споўніўся 71 год.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуціна перавыберуць на наступны тэрмін з вынікам больш за 90% галасоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках