27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паланэз» — чарговая «вундэрвафля» прапаганды»

10
«Паланэз» — чарговая «вундэрвафля» прапаганды»

Ці наважыцца Лукашэнка пастаўляць РСЗА расейцам?

Зусім нядаўна праўладная беларуская прапаганда расказвала пра магчымасць продажу РСЗА «Паланэз» на Кубу. І вось ужо лукашэнкаўскі вайсковы тэлеграм-канал «БелВПА» пагражае пастаўкай гэтай зброі на вайну супраць Украіны, піша чытач сайта Charter97.org.

Лукашэнкаўскія вайсковыя экспэрты прызнаюць перавагу NАТОўскай зброі перад расейскай у дакладнасці і дальнабойнасці. І адзначаюць, што дальнабойны і заяўлены высокадакладны беларуска-кітайскі РСЗА спатрэбіўся б расейскім акупантам у контрбатарэйнай барацьбе.

Але, па-першае, «Паланэз», акрамя Беларусі, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёсць толькі ў Азербайджана. І інфармацыя пра яго баявыя характарыстыкі можа быць чарговай «вундэрвафляй» прапаганды.

Па-другое, Лукашэнка наўрад ці адважыцца пастаўляць дальнабойную наступальную зброю пуцінскаму войску, баючыся адплаты з боку абаронцаў Украіны і новых санкцый з боку Захаду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках