26 снежня 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ліквідаванага Ківы ў кватэры знайшлі сакрэтныя дакументы

12
У ліквідаванага Ківы ў кватэры знайшлі сакрэтныя дакументы

Стала вядома, да чаго расейцы рыхтавалі здрадніка.

Ліквідаваны ў Расеі здраднік і экс-нардэп Украіны Ілля Ківа разглядаўся ў ролі патэнцыйнага так званага «губернатара» Херсонскай вобласці, частка якой застаецца акупаванай РФ, перадае УНІАН.

Як пішуць расейскія Telegram-каналы, нібыта Ківа нават сустракаўся з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі РФ Сяргеем Кірыенкам, аднак прызначыць яго не паспелі.

Акрамя таго, паведамляецца, што ў адной з кватэр Ківы падчас ператрусу знайшлі сакрэтныя дакументы аб размяшчэнні расейскіх войскаў: “У тым ліку на левым беразе Дняпра, дзе ўкраінцам за апошнія некалькі месяцаў удалося стварыць плацдарм”.

Следчыя зараз высвятляюць, хто перадаў Ківе гэтыя сакрэтныя дакументы аб размяшчэнні войскаў і ці не патрапілі яны ў рукі УСУ.

Нагадаем, 6 снежня стала вядома, што ў Падмаскоўі знайшлі мёртвым нардэпа-ўцекача Украіны Іллю Ківу.

Паведамлялася, што Ілля Ківа быў забіты двума стрэламі - у грудзі і галаву. Першым стрэлам яго паранілі, другім дабілі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках