Крэмль помсціць Гіркіну
5- 7.12.2023, 17:22
- 17,996
З’явілася фота з «клеткі» ў судзе.
У Расеі суд прадоўжыў арышт былога верхавода «ДНР» Ігара Стралкова-Гіркіна на 6 месяцаў, да лета 2024 года. Паводле версіі следства, Гіркін публічна заклікаў расейцаў да экстрэмісцкіх дзеянняў, піша dialog.ua. Ён неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і прасіў адпусціць яго пад хатні арышт, аднак улады РФ адмовілі. У сеціве паказалі фатаграфіі, як ён цяпер выглядае.
Гіркін быў арыштаваны ў ліпені 2023 года паводле абвінавачання ў публічных закліках да ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Паводле звестак следства, ён у сваіх пастах у сацыяльных сетках заклікаў да гвалтоўнага скідання ўлады ў Расеі.
Абарона Стралкова-Гіркіна настойвала на яго вызваленні пад заклад, але суд хадайніцтва адхіліў.
Арышт Стралкова-Гіркіна выклікаў неадназначную рэакцыю ў Расеі. Некаторыя эксперты мяркуюць, што гэта спроба ўладаў перашкодзіць яму балатавацца на пасаду прэзідэнта Расеі ў 2024 годзе. Гіркін неаднаразова заяўляў пра свае планы балатавацца на выбарах, але пакуль не падаў дакументы ў ЦВК.
Частка экспертаў мяркуе, што ўлады проста хочуць паказальна пакараць яго за вострыя выказванні супраць Пуціна.
Падаўжэнне арышту Стралкова-Гіркіна на 6 месяцаў робіць ягоны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года немагчымым.
Сам Гіркін мяркуе, што Крэмль баіцца яго.
Украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі адзначае, што цяпер Гіркін зразумее, чым насамрэч з'яўляецца рас***й свет, за які ён так доўга ваяваў.