Лукашысты затрымалі дырэктара загараднага клуба «Фестывальны»
5- 7.12.2023, 18:38
- 8,358
![Лукашысты затрымалі дырэктара загараднага клуба «Фестывальны»](https://i.c97.org/ai/574556/aux-head-1701963474-20231122_veramejczyk_360.jpg)
Падчас пратэстаў ён зняў з будынка чырвона-зялёны сцяг.
Сілавікі затрымалі дырэктара загараднага клуба «Фестывальны». Прычынай сталі зняты дзяржсцяг і ўдзел у пратэстах 2020 года, паведаміў тэлеграм-канал ГУБАЗіК.
З мужчынам знялі «пакаяннае» відэа, дзе ён расказаў, што з'яўляецца кіраўніком ТАА «Парк актыўнага адпачынку “Фестывальны”» і браў удзел у маршах, а ў 2020 годзе ў клубе зняў дзяржсцяг.
Сілавікі ўважаюць зняцце сімволікі за «ідэалагічную дыверсію».
Сілавікі прыйшлі да дырэктара аўтацэнтра Mercedes-Benz
Загарадны клуб «Фестывальны» ў Валожынскім раёне з'яўляецца адной з найбуйнейшых пляцовак на рынку івэнт-паслуг Беларусі, гаворыцца на сайце кампаніі. Там спецыялізуюцца на правядзенні карпаратыўных мерапрыемстваў (забаўляльных і навучальных) і прыватных святаў. Клуб працуе ўжо 11 гадоў.