У Драздах знялі прыгожую прыродную з'яву
7- 7.12.2023, 21:17
- 6,822
Фотафакт.
Блогер Какабай падзяліўся ў інстаграме відэа, знятым на вадасховішчы Дразды.
Знятая з'ява называецца шорашам, і яна нагадвае, як піша блогер, «ружы з сала».
Шораш – гэта, як фармулюе Какабай, «друзлыя скопішчы цвёрдай фазы агрэгатнага стану рэчыва, якое ў нармальных умовах вадкага стану. У залежнасці ад колькасці лёду шораш захоўвае здольнасць цячы як вадкасць ці страчвае гэтую здольнасць праз узнікненне затораў!»
Слоўнікавае тлумачэнне гэтага феномена:
«Дробны крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам ці падчас вясновага крыгаходу».
«Мелкий хрупкий лед в виде кошевидной массы, идущий перед ледоставом или во время весеннего ледохода».