У Беларусі ўвялі новы пабор
13- 8.12.2023, 9:13
- 13,954
На правядзенне спектакля пад назвай "выбары".
ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне "выбараў" у адзіны дзень "галасавання". Беларусам і юрыдычным асобам прапанавалі дадаткова прафінансаваць выбары дэпутатаў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Цэнтральнай выбарчай камісіі.
"Юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія жадаюць прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд шляхам іх пералічэння на разліковы банкаўскі рахунак ЦВК Беларусі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ЦВК адзначылі, што сродкі, якія паступілі ў фонд, будуць выкарыстоўвацца для аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з правядзеннем выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання: выраб бланкаў дакументаў па выбарах, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і участковых выбарчых камісій.
Нагадаем, 25 лютага 2024 года ў Беларусі правядуць выбары ў мясцовыя "саветы дэпутатаў" і "парламент". Ужо вядома, што ЦВК схавае прозвішчы сябраў камісій на ўчастках “у мерах бяспекі”. А яшчэ да гэтага ў краіне скасавалі парог прыходу, каб лічыць “галасаванне” праведзеным.