СМІ: У біяграфіі ахоўніка Ківы выявілі цікавую дэталь
6- 8.12.2023, 10:48
- 10,584
Яго падазраюць у датычнасці да ліквідацыі.
Як стала вядома расейскаму тэлеграм-каналу «ВЧК-ОГПУ», усю ноч пасля забойства ўкраінскага збеглага палітыка і здрадніка Іллі Ківы следчыя дапытвалі яго сяброўку Таццяну і яго целаахоўніка Юрыя.
Апошні раней служыў ва УСУ. Пасля допытаў іх пакінулі пад аховай, якая больш нагадвае зняволенне. Абаіх падазраюць у датычнасці да замаху.
Самае цікавае, што Ківа ўсюды прадстаўляў Юрыя, як супрацоўніка ФСБ РФ, які яго ахоўвае і «апякуе». Юры заўсёды быў са зброяй (пісталет).