Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не адказалі на пытанне выхавацелькі дзіцячага садка з Полацка
6- 8.12.2023, 10:56
- 6,458
Пытанне было пра вёску.
У другой гульні зімовай серыі «Што? Дзе? Калі?», паказанай на расейскім тэлеканале, каманда Максіма Паташова падолела тэлегледачоў з перавагай - 6:3.
Аднак сярод трох тэлегледачоў, якія ў гэты вечар змаглі перамагчы знаўцаў, была і выхавальніца дзіцячага сада з Полацка Марына Варабей. Яе пытанне прагучала ў трэцім раундзе:
«Вёска, у якой усё сваё свядомае жыццё пражыў Хуан Юн-Фу, паступова прыйшла ў заняпад. Усе раз'ехаліся, і ў 2009 годзе ён застаўся адзін. Пастанавілі знесці вёсачку, каб на яе месцы пабудаваць прыгожы жылы комплекс. Аднак, 85-гадовы Хуан наадрэз адмовіўся пераязджаць і ад роспачы і адзіноты ўзгадаў тое, чым любіў займацца ў дзяцінстве. Вёска змянілася, і праз год стала славутасцю Тайваня. У нас за кулісамі знаходзяцца прадметы, без якіх Хуан Юн-Фу не змог бы абараніць сваю вёску. Што ў нас за кулісамі?
Капітан абраў версію Анастасіі Шутавай: «Спусцелая вёска не рабіла ніякага ўражання. Ён як бы яе засяліў сілуэтамі, лялькамі людзей. Дапусцім, у дзяцінстве ён любіў выразаць нейкія фігуры з паперы. І там папера і нажніцы».
Выявілася, што за кулісамі былі слоічкі з фарбамі. Вядоўца агучыў правільны адказ: «Хуан Юн-Фу ўзяў пэндзлі і фарбы і пачаў размалёўваць дамы. І сёння гэтую вёску рэгулярна наведваюць турысты».
За правільны адказ тэлеглядачка атрымала грашовы прыз.