21 снежня 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: УСУ штомесяц ліквідуюць больш акупантаў, чым Крэмль вярбуе на вайну

1
ISW: УСУ штомесяц ліквідуюць больш акупантаў, чым Крэмль вярбуе на вайну

Амерыканскія аналітыкі прывялі цікавыя лічбы.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны (ISW) пастанавілі прааналізаваць сітуацыю са стратамі ў шэрагах УС РФ.

Эксперты заяўляюць, што на гэтых адцінках фронту вораг так не наступае, як на Аўдзееўскім кірунку, а значыць, там страты ў разы большыя.

У Генштабе Украіны заяўлялі, што ў перыяд з 10 да 26 кастрычніка на Аўдзееўскім кірунку і пад Мар'інкай вораг недалічыўся 5 тысяч вайскоўцаў.

МА РФ хоча захаваць у цэласці сваю бронетэхніку, таму робіць стаўку на масаваныя пяхотныя штурмы. Вялікія страты ў шэрагах ворага і на Херсоншчыне.

З 17 кастрычніка да 17 лістапада было ліквідавана 1200 акупантаў і яшчэ 2200 сталі «300-мі».

У ISW упэўненыя, што вялікія страты ў ворага і на Запарожскай кірунку, дзе УСУ працягваюць біць войска РФ.

Аналітыкі не могуць пацвердзіць або зняпраўдзіць інфармацыю з Генштаба Украіны аб стратах у шэрагах супраціўнікка.

Аднак дакладна вядома, што яны вялікія, бо вораг у асноўным атакуе з дапамогай пяхоты.

Расейскія СМІ пішуць, што штомесяц у шэрагі УС РФ уліваецца ад 20 да 40 тысяч чалавек. Насамрэч гэты паказчык можа быць ніжэйшы, чым узровень штомесячных страт УС РФ у вайне супраць Украіны.

Высокія страты ў шэрагах супраціўніка не дазволяць Крамлю папоўніць або сфармаваць новыя падраздзяленні для вайны супраць Украіны.

Аднак у Маскве могуць дазволіць сабе папаўняць страты на полі бою, прыцягваючы ў шэрагі УС РФ новых ахвотных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках