Беларусь будзе пастаўляць расейскім акупантам цяжкія беспілотнікі?
20- 8.12.2023, 12:44
- 9,724
І, магчыма, боепрыпасы.
На адным з расейскіх мілітарысцкіх рэсурсаў з'явілася навіна аб зацікаўленасці ў набыцці беларускага цяжкага БПЛА «Буравеснік-МК». Беспілотнік здольны выконваць як ударныя, так і выведвальныя задачы.
«Ёсць усе падставы меркаваць, што неўзабаве мы зможам убачыць, як беларускі «Буравеснік» робіць свой унёсак у перамогу», - кажуць Z-прапагандысты.
Аўтары мяркуюць, што Беларусь можа «з лёгкасцю нарасціць вытворчасць і забяспечыць боепрыпасамі БПЛА» расейскіх акупантаў ва Украіне.