Мядзведзеў заявіў аб прамым сутыкненні РФ і NАТО
16- 8.12.2023, 12:53
- 8,416
Намеснік кіраўніка расейскага Савета бяспекі трызніць трэцяй сусветнай вайной.
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў зноў заявіў, што пагроза сутыкнення Расеі з NАТО і пачатку трэцяй сусветнай вайны не была такой рэальнай з моманту Карыбскага крызісу 1962 года.
Аб гэтым ён напісаў у тэлеграме, паведамляе Цензор.НЕТ.
"Ніколі, пачынаючы з Карыбскага крызісу, не была такой рэальнай пагроза прамога сутыкнення Расеі і NАТО з пераходам у трэцюю сусветную", - сцвярджае Мядзведзеў.
Жаданне прэзідэнта ЗША Байдэна дапамагчы ўкраінцам супрацьстаяць агрэсіі Расеіі ён назваў "шантажом", каб "усялякім коштам працягнуць бізнэс на вайне".
Пры гэтым Мядзведзеў мяркуе, што адміністрацыя Байдэна атрымае ад амерыканскіх заканатворцаў грошы на падтрымку Украіны – “не зараз, дык у новым годзе”.