21 снежня 2024, Субота, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў аб сваім удзеле ў «выбарах»

42
Пуцін абвясціў аб сваім удзеле ў «выбарах»

На просьбу аднаго з верхаводаў тэрарыстаў "ДНР".

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе, паведамілі ўдзельнікі цырымоніі ў Крамлі, піша ТАСС.

"Пуцін вылучыўся на новы прэзідэнцкі тэрмін", – удакладніў карэспандэнт «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

Ён паведаміў, што Пуцін абвясціў аб “вылучэнні” на просьбе Арцёма Жогі – “камандзіра” данецкага сепаратысцкага батальёна “Спарта” і бацькі аднаго з верхавода тэрарыстаў “ДНР” Уладзіміра Жогі.

Пра "вылучэнне" Пуцін паведаміў пасля ўручэння ўдзельнікам вайны Расеі супраць Украіны ордэнаў "Залатая зорка" ў Георгіеўскай зале Крамля, што прыняў пастанову балатавацца ў прэзідэнты ў 2024 годзе.

Нагадаем, Цэнтральная выбарчая камісія Расеі афіцыйна зацвердзіла трохдзённае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у РФ. Яны пройдуць 15, 16 і 17 сакавіка 2024 года.

Пуцін дагэтуль адмаўляўся адказваць на пытанне аб удзеле ў іх. Ранейшыя прэзідэнцкія тэрміны Пуціна "абнулілі" папраўкамі ў Канстытуцыю.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках