Сябар «каралевы ДНР» хацеў разрэкламаваць Януковіча і Дзеда Мароза, але абняславіўся
4- 8.12.2023, 14:46
- 7,902
Відэафакт.
Прарасейскі блогер Кірыл Сірыус, які сябруе з «каралевай ДНР» Алінай Андрыеўскай, абняславіўся бязглуздай рэкламай украінскага прэзідэнта-здрадніка Віктара Януковіча і пераадзетых у Дзеда Мароза і Снягурку актораў.
Інфлюэнсер запісаў дзве інтэграцыі, якія ў суме не набралі і 50 падабаек пры амаль 15 тысячах падпісчыкаў жыхара акупаванага Данецка.
Аднак дзякуючы рэкламе Сірыуса ў сетцы даведаліся, што ў акупаваным Расеяй горадзе працуе сэрвіс прасоўвання «непрызнай» валюты - даляраў. Пра гэта блогер распавёў на сваёй старонцы.
Прапагандыст паказаў даляр у рамцы, падпісаны цытатай здрадніка Украіны Віктара Фёдаравіча Януковіча “Я вашы грошы не лічу, вы не лічыце мае”.
Такі падарунак, "пра які ўсе мараць", Сірыус расхваліў сваёй аўдыторыі, запэўніўшы, што пад шкло можна змясціць даляравую купюру любога наміналу, бо ў фірме, якая стварае гэты хломаст, шмат даляраў.
Рублі запхнуць у рамку чамусьці не прапанавалі, а цытату карупцыянера лічаць апагеем дасціпнасці.
У каментарах відэа трапна апісалі: «Якое дзярмо ты рэкламуеш!».
Іншай недарэчнай рэкламай Сірыуса сталі танцы з Дзедам Марозам і Снягуркай на плошчы ў Данецку. Блогер заявіў, што незнаёмцаў у навагодніх касцюмах можна замовіць усяго за 3,5 тысячы рублёў.
За гэтыя грошы, якія ў пераліку ў грыўні складаюць крыху больш за тысячу, можна на нецвярозую галаву пазабаўляцца з акторамі і даверыць ім сваіх дзяцей.
Камічна выглядае, як Сірыус спрабуе зрабіць выгляд, што два казачныя персанажы наладзілі “ажыятаж” на пустым пляцы, дзе да іх нібыта падбягае шмат дзяцей, якіх напраўду толькі двое.