Палкоўнік УСУ расказаў, колькі працягнецца штурм Аўдзееўкі
- 8.12.2023, 14:49
- 9,258
Названая важная дата.
З усіх бакоў Аўдзееўкі штодзень працягваюцца цяжкія баі, акупанты не пакідаюць спроб захапіць горад. Актыўны штурм будзе працягвацца да наступлення важнай даты ў жыцці кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна. Пра гэта «24 Каналу» распавёў ваенны экспэрт і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.
Колькі працягнецца штурм Аўдзееўкі
Са слоў лётчыка-інструктара, расейскае войска асабліва актыўна будзе штурмаваць пазіцыі пад Аўдзееўкай 14 снежня. Цяпер там штодзённыя 30-40 нападаў ворага, рэалізаваць якія дазваляе чалавечы рэсурс.
Світан перакананы, што на такім узроўні атакі будуць трымацца яшчэ тыдзень, да моманту, пакуль Пуцін абвесціць свой удзел у выбарах і спробах пайсці на другі тэрмін.
Важна дадаць, што 14 снежня ў Расеі адбудзецца "Жывая лінія", дзе ўсе ахвочыя нібыта змогуць задаць Уладзіміру Пуціну пытанні. Пры гэтым, выбары ў Расеі прызначаныя на 17 сакавіка 2024 года. Гэтая дата супадае з датай анэксіі Крыма і 25-годдзем панавання Пуціна. Менавіта з гэтых прычын акупанты будуць старацца падрыхтаваць так званую "інфармацыйную падушку" з перамог.
Сітуацыя на Аўдзееўскім кірунку
Расейскія акупанты ўжо на працягу двух месяцаў актыўна спрабуюць акружыць Аўдзееўку ў Данецкай вобласці. За гэты час захопнікі страцілі ў баях каля гэтага горада больш за 15 тысяч сваіх вайскоўцаў. Пра гэта расказаў спікер Сіл абароны Таўрыйскага кірунку Аляксандр Штупун. Ён адзначыў, што цяпер на гэтым кірунку працягваюцца жорсткія баі.
Таксама вядома, што 8 снежня расейскія акупанты нязначна прасунуліся пад Аўдзееўкай, а таксама захапілі ўкраінскія пазіцыі падчас раптоўнага штурму паблізу Бахмута. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 5 і 6 снежня, паказваюць, што расейскія войскі нязначна прасунуліся на ўсход ад Стэпавага (3 км на паўночны захад ад Аўдзееўкі) і на паўднёвы ўсход ад Аўдзееўкі, перадае Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Захоп Аўдзееўкі для расейцаў не з'яўляецца стратэгічна важным. Расейскі прэзідэнт аддаў загад акупантам акружыць горад да 15 снежня. Аднак гэтая пастанова мае палітычны кантэкст. Уладзімір Пуцін выставіў такі тэрмін для таго, каб выкарыстаць гэты поспех падчас прамовы за 90 дзён да абвешчаных прэзідэнцкіх выбараў у Расеі.