У Гародні завінавачаным у камуналцы адключаюць каналізацыю
18- 8.12.2023, 15:28
- 7,762
Прыдуманы новы метад барацьбы з завінавачанымі.
Новыя метады барацьбы з завінавачанымі за камунальныя паслугі выкарыстоўваюць у Гародні, паведамляе мясцовы тэлеканал.
Гарадзенцу, які 32 месяцы не аплачваў камунальныя паслугі, заблакавалі водаадвядзенне каналізацыі. Па стаяку апусцілі заглушку, якая блакуе водаадвядзенне толькі ў канкрэтнай кватэры. Зліў вады не будзе працаваць ні ў прыбіральні, ні ў ванне, ні на кухні.
За мужчынам лічыцца запазычанасць за камуналку на 3900 рублёў і штраф на 23 тысячы рублёў.
«Калі аплаціць чалавек сваю завінавачанасць, то ўсё будзе вернута. Будзе назад знятая заглушка, і ўсё вернем на свае месцы», - кажа першы намеснік дырэктара УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Гародні Яўген Кічко.
Камунальнікі кажуць, што на гэтага гарадзенца падалі заяву ў суд "аб прымусе да адчужэння жылога памяшкання". Але калі мужчына заплаціць завінавачанасць, да суда справа не дойдзе.