Акупанты рыхтуюцца да ўцёкаў на левым беразе Дняпра: абвешчаная эвакуацыя Алешак і Новай Кахоўкі
1- 8.12.2023, 15:50
- 14,532
Сталі вядомыя даты і маштаб "жэсту добрай волі".
Ёсць прыкметы падрыхтоўкі акупантаў да “жэсту добрай волі” на левабярэжнай частцы Херсонскай вобласці.
Расейцы абвясцілі эвакуацыю з Новай Кахоўкі, Алешак і іншых найбліжэйшых населеных пунктаў.
Паведамленне аб “добраахвотнай эвакуацыі” расейцы распаўсюджваюць сярод мірных жыхароў, піша dialog.ua.
Жыхарам Новакахоўскага раёна прапанавана сабрацца раніцай у сераду, 13 снежня, для "добраахвотнай эвакуацыі".
“Эвакуацыя праводзіцца ў сувязі з тым, што ўсе населеныя пункты (...) акругі знаходзяцца ў 15-кіламетровай зоне баявога судотыку для ахвочых добраахвотна выехаць на бяспечную тэрыторыю”, - гаворыцца ў паведамленні расейскіх акупантаў.
Раней у Сеціве з'явіліся звесткі аб тым, што з Новай Кахоўкі пачалі экстрана выязджаць прадстаўнікі акупацыйных "улад" і мясцовыя здраднікі.
Такая актыўнасць, магчыма, звязаная з імклівым пашырэннем плацдарму Сіл абароны Украіны на левабярэжнай частцы Херсоншчыны.
УСУ змаглі вызваліць пасёлак Крынкі і рушыць наперад на гэтым адцінку наперад, узяўшы пад агнявы кантроль адцінак важнай трасы.
Расейскія войскі не ў стане ўтрымаць фронт, нягледзячы на перакідку туды дадатковых рэзерваў.