21 снежня 2024, Субота, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегалаў, якім не ўдалося трапіць з Беларусі ў Польшчу, вярбуюць у расейскае войска

4
Нелегалаў, якім не ўдалося трапіць з Беларусі ў Польшчу, вярбуюць у расейскае войска

Вярбуюць тых, хто пасля нашай краіны едзе на мяжу з Фінляндыяй.

Мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць з Беларусі ў Польшчу, а затым у Фінляндыю з тэрыторыі Расеі, вярбуюць у расейскае войска пад пагрозай выправаджэння. Як мінімум пра два такія выпадкі стала вядома BBC і праваабаронцам, якія працуюць з уцекачамі.

Апытаны журналістамі мігрант з Самалі (аўтары матэрыялу далі яму псеўданім Авад), які прыляцеў у Расею ў ліпені гэтага года, сцвярджае, што пасля няўдалай спробы даехаць да Польшчы праз Беларусь, паспрабаваў дабрацца ў Фінляндыю з Санкт-Пецярбурга, але быў затрыманы па дарозе да мяжы з пратэрмінаванай візай.

Паводле слоў Авада, у расейскім цэнтры часовага ўтрымання яму і яшчэ 11 іншаземцам, якія знаходзіліся там, прапанавалі "папрацаваць на дзяржаву". Размаўлялі з імі нейкія “людзі ў форме”, якія прапанавалі гадавы кантракт “з падрыхтоўкай і рознымі варыянтамі” і добрым заробкам.

Авад распавёў, што тых, хто пагадзіўся на такую прапанову, прывезлі ў лагер на мяжы з Украінай. Там яны адмовіліся ад кантрактаў, пасля чаго ім сталі пагражаць, а пасля паабяцалі вярнуць у цэнтры часовага ўтрымання і выправадзіць з Расеі.

Аб падобнай спробе вярбоўкі распавёў праваабаронцам выхадзец з Ірака. З ягоных слоў, у яго скончылася віза і ён надумаў ехаць у Фінляндыю і прасіць прытулку, але яго затрымалі. "Потым прапанавалі на выбар: альбо ісці ў найміты, альбо – вяртанне ў Ірак і забарону на ўезд у Расею на пяць гадоў", – цытуе словы ўцекача BBC.

Ці пагадзіўся ён на прапанову, польскай праваабарончай арганізацыі Hope and Humanity не вядома.

Расейскія ўлады дазваляюць замежнікам укладаць кантракты на службу ў войску, упор пры вярбоўцы пры гэтым робіцца на грамадзян суседніх дзяржаў. Замежнікаў, у тым ліку за межамі постсавецкіх краін, раней вербавалі таксама ў ПВК "Вагнер". Вядомы выпадак гібелі грамадзяніна Замбіі, завербаванага ў гэтую структуру.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках