21 снежня 2024, Субота, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускі тэлевізар паспрабаваў паказаць, што нехта зноў у Менску»

7
«Беларускі тэлевізар паспрабаваў паказаць, што нехта зноў у Менску»

Але не надта атрымалася.

Нехта зноў знік. Вось зрабіў сабе вялікі дыпламатычны прарыў на далёкіх рубяжах і адразу знік. Ну знік і знік. З кім не бывае. З ім дык увогуле бывае рэгулярна. Таму што праца – не воўк. Яна ў лес не ўцячэ. Не было б пра што і балакаць, піша Telegram-канал «Лісты да дачкі».

Але на гэты раз сёй-той не проста так знік. На гэты раз сёй-той знік пры даволі падазроных абставінах. І я не буду табе рабіць ніякіх канспіралагічных высноваў. Ты ведаеш, з якой непрыязнасцю я стаўлюся да канспіралагічных высноваў. Я табе проста перакажу канспіралагічныя факты.

Спачатку сёй-той раптам сарваўся з саміту ў Дубаі і паляцеў у Кітай. Хоць нічога ж не прадвяшчала. Не было ў некаторых планаў раптоўна паляцець у Кітай. Але, што характэрна, у кітайскага Сі знайшоўся для гэтага раптоўнага візіцёра вольны час. Хоць кітайскаму Сі сёй-той нават не як пыл у ягоных ног.

А пасля сустрэчы з Сі самалёт сяго-таго пераляцеў назад у Дубай і з таго часу пра іх абодвух мы ўжо нічога не чулі. Хоць беларускі тэлевізар і паспрабаваў паказаць, што сёй-той зноў у Менску. Але ў беларускага тэлевізара не вельмі гэта і атрымалася.

Затое ў Дубай раптоўна паляцеў Пуцін. І вось цікава, што беларускі тэлевізар палёту Пуціна ў Дубай нават не заўважыў. Хоць Пуцін зладзіў свой палёт так, каб усе яго бачылі. А беларускі тэлевізар не ўбачыў. Хоць галоўны глядач беларускага тэлевізара ў гэты самы час сам быў у Дубаі.

А калі Пуцін сваё ўжо адлятаў у Дубай, да яго проста ў той самы дзень у Маскву прыляцеў прэзідэнт Ірана. А сёй-той усё роўна так з таго часу і не з'явіўся.

Вось такія ў мяне для цябе канспіралагічныя факты. А канспіралагічных тэорый у мяне няма. Адно магу сказаць. Вось калі яны ўсе хацелі не звяртаць увагі на свае перасоўванні, то неяк вельмі недарэчна гэта рабілі. Ну, нават маю ўвагу звярнулі. Што ўжо гаварыць пра людзей, якія спецыяльна навучаныя звяртаць.

А з іншага боку, гэта толькі сёй-той стараўся не звяртаць на сябе ўвагу, пасля таго як згуляў у Кітаі ў хакей. А сёй-той вядомы канспіролаг і спецыяліст у замовах з іх наступным выкрыццём. Так што цалкам магчыма, што ніякія гэта ўсё не канспіралагічныя факты, а проста выпадковыя супадзенні.

А ведаеш, што сапраўды не было выпадковым супадзеннем? Сокалы, якія скінулі пацука на прыступкі Дома ўраду ў дзень адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках