СМІ: Леанід Агуцін экстранна шпіталізаваны ў Маскве
14- 8.12.2023, 17:12
- 20,706
55-гадовы артыст паскардзіўся на моцныя болі.
Расейскі артыст Леанід Агуцін экстранна шпіталізаваны ў Маскве. Як мяркуецца, у яго ўтварыўся тромб у назе.
Паводле звестак Mash, 55-гадовы артыст пажаліўся на моцныя болі ў канечнасці. У ходзе агляду яму дыягнаставалі трамбоз глыбокіх венаў. Цяпер Леанід Агуцін чакае лекавання, для пачатку – медыкаментознага.