Колькі цяпер каштуюць зямельныя надзелы ў Менскім і Лагойскім раёнах?
- 8.12.2023, 17:27
- 7,288
Вынікі аўкцыёну ў продажы зямлі пад Менскам.
Сёння адбыўся аўкцыён у продажы зямельных надзелаў у прыватную ўласнасць грамадзянаў Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у Менскім і Лагойскім раёнах. Якія надзелы прапанавалі ўдзельнікам аўкцыёну сельскія саветы і як прайшоў гандаль у лотах, расказвае realt.by.
Усяго на аўкцыён было прапанавана 13 надзелаў, з іх 11 – у Менскім раёне і 2 – у Лагойскім раёне. Адзначым, што адзін надзел у Менскім раёне (лот № 6) прызначаны не для будаўніцтва жылога дома, а для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Ён размешчаны на тэрыторыі Сеніцкага сельсавета ў в. Ураджайная на вул. Армейскай, 10А. Яго хацелі набыць 2 чалавекі. Пераможцу гандлю ён абышоўся на 47300 рублёў, або 14689 даляраў. Арганізатары аўкцыёну зазначаюць, што за ўсю гісторыю арганізацыі і правядзення такіх аўкцыёнаў гэта першы зямельны надзел у Менскім раёне з такім функцыянальным прызначэннем.
З самым высокім пачатковым коштам – 80000 рублёў – быў выстаўлены на аўкцыён надзел у Бараўлянскім сельсавеце ў в. Малінаўка на вул. Цэнтральнай, 71Б. Плошча зямельнага надзелу складае 11,56 соткі. Ёсць магчымасць падвядзення да дома электрычнасці і газу. На лот падалі 4 заяўкі. Ён прададзены за 128841 рубель, або 40013 даляраў паводле афіцыйнага курсу Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.
За 75000 рублёў прапанаваў на аўкцыён надзел № 2 у аг. Калодзішчы ў квартале 7137 Калодзішчанскі сельсавет. На яго прэтэндавалі 5 чалавек. Зямельны надзел 15 сотак абсталяваны ўсімі камунікацыямі – электрычнасцю, газам і вадаправодам. За яго атрымалі 354000 рублёў, або 109938 даляраў.
Шчомысліцкі сельсавет у канцы года выставіў на гандаль 2 надзелы. Адзін з іх № 25 размешчаны ў в. Гарадзішча і налічвае 15 сотак. Ва ўласніка ёсць магчымасць падвесці да дома электрычнасць, газ і ваду. Пры пачатковым кошце 55000 рублёў лот прададзены адзінаму заяўніку за 57750 рублёў, або 17935 даляраў.
Другі надзел № 1 знаходзіцца ў в. Лецкаўшчына. Ён таксама налічвае 15 сотак. Ёсць магчымасць падвядзення да будучага аб'екта будаўніцтва электрычнасці і ваду. Лот быў ацэнены на 60000 рублёў. Прадаць яго не атрымалася.
Крупіцкі сельсавет выстаўляў на аўкцыён 3 надзелы. На адзін з іх падалі адну заяву, на два – заявак не паступіла.
Шаршунскі сельсавет таксама прапанаваў на аўкцыён 3 надзелы. На ўсіх лотах прайшоў гандаль. На іх прэтэндавалі 2 чалавекі на кожны.
На лот № 12 – надзел № 10 у в. Лабуншчына Астрашыцкага сельсавета Лагойскага раёна падалі 9 заявак. Зямельны надзел налічвае 10 сотак і асталяваны электрычнасцю і газам. Лот быў ацэнены на 10000 рублёў, прададзены на аўкцыёне за 64000 рублёў, або 19876 даляраў.
На лот № 13 – надзел у в. Чудзенічы на вул. Менскай, 3 Г, Астрашыцкага сельсавета, Лагойскага раёна падалі 4 заяўкі. Плошча зямельнага надзелу складае 15,6 соткі. Ёсць магчымасць падвядзення да дома электрычнасці, газу і вады. Пры пачатковым кошце 20000 рублёў надзел прададзены за 60000 рублёў, або 18633 даляры.
Арганізатарам аўкцыёну выступіў Менскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі.