У Гарадзенскай вобласці канфіскаваныя яшчэ 13 маршрутак
15- 8.12.2023, 18:28
- 19,578
Лукашысты злуюць перавознікаў.
Супрацоўнікамі міліцыі Гарадзенскай вобласці праводзіцца «комплекс мерапрыемстваў», накіраваных на «выяўленне парушэнняў» у сферы аўтамабільных пасажырскіх перавозак.
Для гэтага супрацоўнікі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Транспартнай інспекцыі выбываюць у супольныя рэйды і аддаюць «асноўную ўвагу выяўленню фактаў прадпрымальніцкай дзейнасці», якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу або без дзяржаўнай рэгістрацыі.
У цяперашні час у вобласці выяўлена без малога 500 розных парушэнняў, а за здзяйсненне найбольш грубых канфіскаваныя 13 транспартных сродкаў, лёс якіх вызначаць судовыя органы, паведамляе УУС Гародні.
Акрамя гэтага, супрацоўнікамі падраздзяленняў барацьбы з эканамічнымі злачынствамі праводзіцца праца ў праверцы паўнаты выплаты падаткаў з боку пасажырскіх перавознікаў.