Ученые рассказали, как улучшить качество жизни пожилых людей
4- 8.12.2023, 21:34
- 8,594
У даследаванні ўдзельнічала блізу паўтары тысячы людзей старэйшых за 60 гадоў.
Навукоўцы з Кембрыджскага ўніверсітэта выявілі, што недастатковая фізічная актыўнасць прыводзіць да зніжэння якасці жыцця пажылых людзей. Вынікі апублікаваны ў BioMed Central (BMC).
У даследаванні ўдзельнічала блізу паўтары тысячы людзей старэйшых за 60 гадоў. Навукоўцы зафіксавалі звесткі пра стан псіхічнага і фізічнага здароўя добраахвотнікаў, а таксама вымералі іх узровень паўсядзённай актыўнасці з дапамогай акселерометра – прыбора для вымярэння паскарэння, які працуе як датчык змены становішча аб'екта ў прасторы. Назіранне за ўдзельнікамі вялося цягам шасці гадоў.
З пачатку эксперыменту як у мужчынаў, так і ў жанчынаў час, які штодня выдаткоўваецца на фізічную актыўнасць, знізіўся прыкладна на 24 хвіліны. Тым не менш людзі, якія шмат рухаліся, паведамілі пра больш высокую якасць жыцця. Гэты паказнік фармаваўся на падставе запаўнення ўдзельнікамі спецыялізаваных апытальнікаў. Яны ўключалі ў сябе пытанні, ці адчуваюць добраахвотнікі задаволенасць жыццём і дабрабыт, ці здольныя яны самастойна клапаціцца пра сябе, ці стабільны іх настрой і здароўе.
Большы адсотак станоўчых адказаў на гэтыя пытанні карэляваў са зніжэннем рызыкі шпіталізацыі на 4,2 адсотка і верагоднасці пражывання больш кароткага жыцця на 6,9 адсотка. Гэта значыць, што актыўнасць можа быць сродкам прафілактыкі развіцця розных захворванняў і іх абвастрэнняў.