27 снежня 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здраднік Ківа «дабегаўся»: Аналітык указала на пракол спецслужбаў РФ

1
Здраднік Ківа «дабегаўся»: Аналітык указала на пракол спецслужбаў РФ

Расейскай паліцыі было нязручна даглядаць за здраднікам.

Былы ўкраінскі нардэп, збеглы здраднік Ілля Ківа ліквідаваны ў РФ, паколькі ён сам і расейскія спецслужбы недаацанілі магчымасці спецслужбаў Украіны.

Такім меркаваннем падзялілася галоўная рэдактарка партала After Empire – палітычная аналітык Вольга Курносава ў эфіры канала «FreeДом».

Паводле ейных словаў, экс-нардэп «бегаў, бегаў і дабегаўся». Экспертка дадала, што ў Ківы быў ахоўнік, але да таго, каб яго ахоўвала Федэральная служба аховы, «ён не дарос». Курносава дадала, што ў Расеі ўцякач «нікім не быў».

«Усім ужо крыху няўтульна. Я думаю, што ён зусім не здагадваўся, хоць і гаварыў, што за ім сочаць. Аднак па-ранейшаму хадзіў у найбліжэйшы лясок запісваць свае відэа і, увогуле, відаць, недастаткова сур'ёзна ставіўся да Службы бяспекі Украіны…» – заявіла Курносава.

На ейную думку, расейскай паліцыі было нязручна даглядаць здрадніка. «Ён жыў усё ж у нейкім больш-менш закрытым пасёлку, дзе перыметр так-сяк ахоўваўся. Зразумела, што ён не Пуцін (расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін – Рэд.), каб яму забяспечваць нешта ўжо зусім такое. Таму, на мой погляд, расейскія спецслужбы недаацэньваюць магчымасці ўкраінскіх спецслужбаў на расейскай тэрыторыі…» – дадала галоўная рэдактарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках