Акупанты высачылі і спрабавалі знішчыць украінскі HIMARS, але пацярпелі фіяска
5- 9.12.2023, 11:40
- 13,606
![Акупанты высачылі і спрабавалі знішчыць украінскі HIMARS, але пацярпелі фіяска](https://i.c97.org/ai/506941/aux-head-1657962110-20220716_diadia_himars_360.jpg)
Эпічнае відэа.
Расейскія акупанты высачылі ўкраінскі HIMARS. Захопнікі спрабавалі яго знішчыць, аднак пацярпелі няўдачу.
Відэа з беспаспяховымі спробамі акупантаў патрапіць па HIMARS паказала выданне «Ваенны Кур'ер». А ў «Трэцяй сіле» канстатавалі, што перашкодай да ажыццяўлення намераў расейцаў стала нястача высокадакладнага ўзбраення ў расейскага войска.
«Расейцы высачылі і спрабавалі знішчыць украінскі HIMARS. Беспаспяхова», – адзначылі ў «Ваенным Кур'еры», апублікаваўшы адпаведнае відэа.
На кадрах відаць, як HIMARS на адным з кірункаў фронту адпрацоўвае па пэўных цэлях. Закончыўшы працу, рэактыўная артылерыйская сістэма сыходзіць з пазіцыі.
![](https://i.c97.org/ai/574774/aux-1702111149-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/574774/aux-1702111149-2.jpg)
У момант, пакуль HIMARS нясецца па палявых дарогах, у яго спрабуюць патрапіць расейскія захопнікі. Аднак вялізная колькасць выдаткаваных боепрыпасаў не дапамагла расейцам дасягнуць жаданага.
![](https://i.c97.org/ai/574774/aux-1702111149-3.jpg)
«Нават пры наяўнасці сродкаў паветранай выведкі і неабмежаванай колькасці БК вораг не здольны дасягнуць мэты праз нястачу высокадакладнага ўзбраення», – адзначылі пасля прагляду відэа ў Telegram-канале «Трэцяя сіла».