27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйс «Белавія» з Масквы раптам затрымалі

Рэйс «Белавія» з Масквы раптам затрымалі

У чым прычына?

У маскоўскіх аэрапортах затрымліваюцца або скасоўваюцца ўжо больш за 30 рэйсаў. Верагодная прычына – маразы ў Маскве і Маскоўскай вобласці. Сёння слупок тэрмометра там апускаўся да -20°C. Сярод затрыманых і рэйс з Масквы (аэрапорт Шарамеццева) у Менск авіякампаніі «Белавія».

Як вынікае з інфармацыі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта, першапачаткова самалёт павінен быў прыляцець у 11.30, заўважыла БелТА. Аднак цяпер часам прылёту значыцца 13.00.

Як паведамляе агенцтва, у маскоўскіх аэрапортах затрымліваюцца або скасоўваюцца больш за 30 рэйсаў. Паводле звестак на 8.55 паводле маскоўскага часу, у аэрапорце Шарамеццева затрыманы 9 рэйсаў, у Дамадзедаве – 15, ва Унукаве – 8.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках