Вайна дронаў: пад Аўдзееўкай украінскі БПЛА знішчыў колавы беспілотнік расейцаў
3- 9.12.2023, 17:51
- 4,976
![Вайна дронаў: пад Аўдзееўкай украінскі БПЛА знішчыў колавы беспілотнік расейцаў](https://i.c97.org/ai/541592/aux-head-1679850175-20230326_drony_360.jpg)
Відэафакт.
Сілы абароны Украіны знішчылі наземны робат расейскіх акупантаў, які дастаўляў боекамплекты на варожыя пазіцыі пад Аўдзееўкай. Пра гэта паведамілі Наземныя войскі Украіны ў Telegram.
«Вайна дронаў працягваецца. Украінскі FPV знішчае варожы наземны робат, які дастаўляў БК на варожыя пазіцыі пад Аўдзееўкай», – гаворыцца ў паведамленні.
Ва ўкраінскіх Наземных войсках таксама адзначылі, што выпадкаў выкарыстання ворагам наземных дронаў апошні час становіцца ўсё больш, асабліва на Аўдзееўскім кірунку.