20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі выступіў супраць «чырвоных ліній» у дапамозе Украіне

5
Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі выступіў супраць «чырвоных ліній» у дапамозе Украіне
КРЫСТАФ ХОЙСГЕН
ФОТА: REUTERS

Крыстаф Хойсген уступіў у дыскусію пра пастаўкі Кіеву знішчальнікаў.

Старшыня Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі Крыстаф Хойсген выказаўся супраць правядзення «чырвоных ліній» у ваеннай дапамозе Украіне. На ягоную думку, кіравацца трэба выключна ваеннай неабходнасцю, а значыць, не могуць быць выключаныя і пастаўкі знішчальнікаў. Пра гэта ён заявіў у панядзелак, 13 лютага, у інтэрв'ю DW.

«Замест таго каб праводзіць “чырвоныя лініі”, мяркую, варта звярнуць увагу на тое, што неабходна. Ваенныя эксперты гавораць, што пры вядзенні вайны, падобнай да гэтай, неабходная камбінацыя некалькіх відаў узбраенняў. Патрэбныя танкі, патрэбная артылерыя, аднак патрэбныя і знішчальнікі як для абароны паветранай прасторы, так і для таго, каб дабрацца да цэляў, якія для артылерыі недаступныя», – падкрэсліў Хойсген, каментуючы ўніклівыя заявы канцлера Олафа Шольца пра магчымыя пастаўкі Украіне авіяцыі. Шольц неаднаразова заяўляў, што гэтыя пастаўкі не стаяць на парадку дня.

Кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі прызнаў наяўнасць некаторай стомленасці ад вайны ва Украіне ў заходнім грамадстве. Для пераадолення прыкметаў стомленасці Захаду неабходна праявіць «лідарства». «Мы павінны ясна даць зразумець, што, калі Пуцін пераможа ў гэтай вайне, ва Украіне ўсё не скончыцца. Ён сам, як і ягоны міністр замежных справаў, пару тыдняў таму абвясцілі, што наступнай мэтай будзе Малдова. Спытайце ў краінаў Балтыі – яны чакаюць, што Пуцін у выпадку поспеху разверне войскі ў іхні бок. Таму мы павінны быць цвёрдымі, мы павінны прадаўжаць падтрымліваць Украіну», – адзначыў Хойсген.

Занепакоенасць кіраўніка канферэнцыі выклікае і той факт, што «ў многіх краінах дамінуе расейска-кітайскі наратыў» пра вайну. Аднак нават краіны, што вагаюцца, паводле ягоных словаў, не хочуць, каб аўтарытарныя рэжымы гулялі вялікую ролю ў сусветнай палітыцы. «Большасць у гэтых краінах хоча, каб ліберальны міжнародны парадак заставаўся асноватворным прынцыпам для іх», – заявіў Хойсген.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках