УСУ атрымалі два ўкраінскія дроны
3- 14.02.2023, 14:52
- 6,374

Яны дапамогуць пры контрнаступленні.
Украінскія байцы атрымалі два беспілотныя авіяцыйныя комплексы Raybird-3, здольныя пераадольваць да 2500 км, залятаць у тыл ворага і працаваць, нягледзячы на радыёэлектронную барацьбу. Аб гэтым паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.
Дрон Raybird-3 разлічаны на далёкую выведку. Асноўнай перавагай комплексу з'яўляецца працягласць палёту.
Працягласць палёту складае 18-24 гадзіны. Вышыня палёту - да 4500 м. Аўтаномны рэжым палёту - 2500 км. Такім чынам беспілотнік можа праводзіць глыбокую выведку на 1200 км углыб ворага і пры гэтым вяртацца назад.
З Raybird-3 добра выявіў сябе падчас контрнаступлення ў Харкаўскай вобласці. Акупанты спрабавалі збіць дрон з комплексу БУК каля Балаклеі. Але не змаглі. Raybird-3 не толькі выратаваўся ад нападу, а прасачыў за варожым комплексам, які з'ехаў на перазарадку. Далей дрон перадаў каардынаты артылерыстам. А яны добра адпрацавалі па складзе боепрыпасаў акупантаў, - адзначыў Фёдараў.
Ён упэўнены, што беспілотнікі дапамогуць вайскоўцам падчас будучага контрнаступлення.