20 траўня 2024, панядзелак, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна судзілі і прызналі вінаватым у Гаазе

6
Пуціна судзілі і прызналі вінаватым у Гаазе

Вядомыя міжнародныя суддзі правялі рэпетыцыю афіцыйнага трыбунала.

Абвінаваўчы прысуд вынес народны суд у Гаазе расейскаму кіраўніку Пуціну. У судзе ўзялі ўдзел сусветна вядомыя юрысты і сведкі падзей, паведамляе ТСН.

У зале народнага суда ў Гаазе пасля тыдня разбору суддзі зачыталі прысуд. «Мы не сумняваемся з улікам паказанняў сведак і ўбачаных гэтым трыбуналам довадаў, што ўварванне было злачынствам агрэсіі. Характар і сіла злачынства кажа аб тым, што яго рыхтавалі задоўга да 24 лютага 2022 года», - кажа суддзя народнага суда Прыя Пілай.

Бамбаванні лякарняў, забойствы цывільных - міжнародныя юрысты пералічваюць злачынствы расейцаў. За плячыма ў кожнага суддзі і пракурора ў гэтай зале досвед сапраўдных трыбуналаў - генацыд у Руандзе, працэс над кіраўніцтвам былой Югаславіі.

Канадзец Дру Уайт, які сёння ўзначальвае абвінавачанні, кажа, злачынствы Пуціна больш маштабныя, але менавіта таму яго лягчэй асудзіць.

- З наяўнымі довадамі і заявамі самога Пуціна, працягласць такога працэсу можа быць скарочаная да месяцаў і нават тыдняў. Я ўдзельнічаў у справах, якія доўжыліся шмат гадоў, але ці наўрад адбудзецца ў гэтым выпадку. Я прагназую, што час стварэння трыбунала да яго пастановы мы будзем вымяраць тыднямі, - перакананы ён.

Народны суд над Пуціным - толькі рэпетыцыя, але паводле ўсіх правілаў сапраўднага трыбунала. У гэтай зале сведчылі жыхары Херсона, Харкава, Марыупаля. Вымаўляючы прысуд, суддзі не хаваюць эмоцый.

- Уладзімір Пуцін учыніў больш за тысячу выпадкаў, якія кваліфікуюцца законам, як злачынства агрэсіі. Прэзідэнт Пуцін выхваляецца і яго апраўданне ўласных дзеянняў - гэта абраза ўсяго міжнароднага грамадства і нашага адзінства, - кажа суддзя Зак Якаб.

- Мы правялі гэты суд, проынамсі, для таго, каб паказаць - глядзіце, довады ёсць. Гэта не складаны працэс, і гэта неабходна зрабіць, - дадае яшчэ адзін суддзя Стывен Рэп.

Каб стварыць трыбунал наконт расейскай агрэсіі праз генеральную асамблею ААН, дастаткова дзвюх трацін галасоў. Пры цяперашняй падтрымцы Украіны ў свеце гэта рэальна, таму суддзі, якія прызналі Пуціна вінаватым у народным судзе, перакананыя, што ўжо праз некалькі месяцаў у Гаазе пачнецца рэальны працэс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках